Навіны

„Матчын рух 328” працягвае галадоўку

Пасля сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта жанчыны заявілі, што галадоўку не спыняюць, паколькі пакуль няма канкрэтнага выніку. Качанава паабяцала, што патрабаванні жанчын перадасць кіраўніку дзяржавы.

Таксама на сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта жанчынам распавялі, што ёсць новы законапраект, які змякчае адказнасць для тых, хто ўжывае наркотыкі, але не займаецца іх распаўсюдам. Але не ўсе зацікаўленыя ведамствы яго падтрымліваюць.

* * * 

Некалькі галадаючых жанчынаў з грамадзянскай ініцыятывы „Матчын Рух 328” трапілі на прыём да кіраўніка адмінітрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай. Жанчыны дабіваюцца перагляду крымінальнага заканадаўства адносна спажывання наркатычных сродкаў, якое па іх меркаванню, занадта жосткае і неадэкватнае.

Па словаах адной з галадаючых жанчын, Таццяны Канеўскай з Гомелю, да галадоўкі іх падштурхнула абыякавасць уладаў да гэтай праблемы. Таму яны ўскладаюць спадзяванні на першую сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі:

– Мы не ведаем, хто да нас прыйдзе. Мы запрасілі сюды вялізную колькасць зацікаўленых ведамстваў і міністэрстваў, а ладзіць гэтую сустрэчу Качанава. Мы не ведаем прыйдуць гэтыя людзі ці не, таму мы ідзем у сляпую. Мы не ведаем, чым скончыцца гэта сустрэча, мы не ведаем нічога. Мы хочам сустрэчы з Аляксандрам Рыгоравічам, а таксама змены заканадаўства, каб была створана камісія для перагляду справы – гэта самае галоўнае.

Калі перамовы не дадуць ніякіх вынікаў, то галадоўка будзе працягнутая, запэўніла Таццяна Канеўская. У адміністрацыю былі запрошаыны 7 галадаючых, а таксама 3 суправаджаючых з ініцыятывы „Матчын рух 328”.

Яшчэ каля 30 грамадзян з ініцыятывы „Матчын рух 328” засталіся чакаць каля адміністрацыі кіраўніка Беларусі. Журналісты на сустрэчу дапушчаны не былі.

 

03.05.2018

праваабарончыя сайты