Навіны

Пра гарадскія падзямеллі ў “Слонімскім краі”

Выйшаў у свет красавіцкі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якія выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Нумар пачынаецца артыкулам, у якім слонімскі краязнавец Васіль Супрун (1926-2007) распавядае пра слонімскія падзямеллі, куды ён некалі спускаўся і глядзеў. Гэтыя згадкі пры жыцці Васіля Супруна запісаў Сяргей Ёрш.

Свежы нумар таксама зацікавіць чытачоў матэрыяламі пра бібліятэку Сапегаў у слонімскім палацы, пра лёс Хведара Жыткевіча з вёскі Сялявічы, пра наведванне былога расейскага прэм’ер-міністра Пятра Сталыпіна Слоніма ў 1902 годзе, пра слонімскі гандаль у сярэдзіне 1920-х гадоў і іншыя публікацыі.

Знойдуць чытачы на старонках “Слонімскага краю” і матэрыял, дзе аўтар Міхаіл Шуляк цікава распавядае пра прывід Кляпацкага возера, пазнаёмяцца з вершамі слонімскага паэта Гальяша Леўчыка на старонках “Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры” Ігната Дварчаніна, якая выйшла з друку ў Вільні 1927 года. Даведаюцца чытачы і пра слонімца Мацея Байрашэўскага, які хацеў запісацца на беларускія афіцэрскія курсы ў 1945 годзе.

Поўнасцю свежы нумар і ранейшыя нумары “Слонімскага краю” чытайце тут.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/pra-garadskiya-padzyamelli-u-slonimsk/

03.05.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты