Навіны
У Гародні прайшла прэзентацыя зборніка Усевалада Сцебуракі "Сны дарог" (фота)
3 траўня ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця прайшла прэзентацыя зборніка вядомага беларускага паэта Усевалада Сцебуракі "Сны дарог". Прыехаўшы з Менску аўтар прадставіў разнастайныя тэматычна вершы, якія ўвайшлі ў выданне.
На прэзентацыі прысутнічала больш трох дзясяткаў аматараў беларускай паэзіі, сярод якіх былі сябры мясцовага аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў, студэнты, іншыя прыхільнікі мастацкага слова.
Прэзентацыя прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы і завяршылася аўтограф-сэсіяй.