Навіны

Прыдуманая казка ад Карэліцкага РАУС

Як мы ўжо паведамлялі, 25 сакавіка па дарозе на Менск на тэрыторыі Карэліцкага раёна была спынена супрацоўнікамі Карэліцкага РАУС адна са слонімскіх маршрутак, у якой некалькі сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл ехалі на святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Маршрутку з пасажырамі на Менск затрымалі некалькі гадзін у Карэлічах, а потым адпусцілі. Так слонімцы не змаглі трапіць своечасова ў Менск, а таксама на святкаванне.

Нядаўна слонімцы Павел Севасцьян і Алесь Масюк атрымалі адказы з міліцыі за подпісам начальніка Карэліцкага РАУС Валерыя Салаўёва.

Гэты адказ спадара Салаўёва пракаментаваў Алесь Масюк: ”Міліцыя парушыла закон аб звароце грамадзян, бо адказ нам далі больш чым праз месяц з моманту напісання скаргі. Калі маршрутку спынілі на трасе Берасце-Менск, пасля праверкі дакументаў кіроўца аб’явіў, што трэба праехаць для невялічкай праверкі дакументаў на перавозку пасажыраў у Карэліцкі РАУС. Размовы пра тое, што кіроўца, магчыма, выпіўшы, не было. Бо калі б такое было, тады міліцыя не дазволіла кіроўцу сесці за руль і ехаць з пасажырамі ў Карэлічы. Таксама кіроўцу павезлі б не ў РАУС, а ў лякарню, каб праверыць кроў на ўтрыманне алкаголю. Маршрутка аднаначна была затрымана без усялякіх законных падстаў. Прычыну затрымання міліцыя выдумала на хаду. Галоўная задача міліцыі была – затрымаць на пэўны час маршрутку.

Пры неабходнасці ўсе праверкі можна было хутка правесці на месцы, дзе была спынена маршрутка, а не ехаць у Карэліцкі РАУС, каб там трымаць людзей без тлумачэння прычын амаль тры гадзіны. Карацей кажучы, адказ начальніка Карэліцкага РАУС – гэта прыдуманая казка ад Карэліцкага РАУС.

Фотаздымкі з затрымання 25 сакавіка 2018 года

Беларускае Радыё Рацыя, Карэлічы-Слонім

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/prydumanaya-kazka-ad-karelitskaga-raus/

04.05.2018

Відэа

праваабарончыя сайты