Навіны

Івана Бедку 25 сакавіка міліцыя арыштоўвала без парушэнняў

Слонімец Іван Бедка раніцай 25 сакавіка выйшаў з дому і быў затрыманы супрацоўнікамі Слонімскага РАУС.

Без ніякіх падстаў яго завезлі ў пастарунак і пратрымалі там амаль тры гадзіны, а потым адпусцілі. Пры гэтым ніхто не складаў пратаколаў допыту і не было выстаўлена слонімцу ніякага абвінавачвання. Проста затрымалі, а потым проста адпусцілі. І ўсё.

Іван Бедка пасля гэтага напісаў скаргу ў пракуратуру Слонімскага раёна і начальніку Слонімскага РАУС. Пракуратура адказу так і не дала, а з міліцыі за подпісам намесніка начальніка Слонімскага РАУС Вадзіма Шчурскага прыйшоў адказ, што “парушэння з боку супрацоўнікаў міліцыі не выяўлена”. Захацелі супрацоўнікі міліцыі чалавека затрымаць – затрымалі, захацелі арыштаваць – арыштавалі…

Сам Іван Бедка на гэты конт сказаў наступнае: “Нічога дзіўнага тут няма. Міліцыянеры самі на сябе не будуць казаць, што яны парушаюць законы, бо на гэтыя законы ім напляваць. А пракурор, якому я таксама паскардзіўся, наогул, не стаў разбірацца ў парушэннях, бо яму гэта законнасць таксама да лямпачкі. Вось у такой краіне мы і жывем”.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ivana-bedku-25-sakavika-militsyya-aryshtou/

06.05.2018

праваабарончыя сайты