Навіны

Грамадская ініцыятыва „Гародня” працягвае змагацца за правы грамадзян

Кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Гародня” Анатоль Мышкевіч кажа, што праца іх ініцыятывы пачала прыносіць вынікі ўжо праз пару месяцаў. Толькі ў пачатку траўня стала вядома пра працы па асвятленні смеццевых кантэйнераў на Індурскай шашы ў Гародні:

– Прыносіць плёны праца нашай ініцыятывы, якая ладзілася ў канцы мінулага года. Мы тады яшчэ збіралі подпісы ў людзей за тое, каб дадатковым асвятленнем абсталявалі кантэйнерныя пляцоўкі для раздзельнага збору смецця. У цёмны перыяд, калі людзі ідуць і вяртаюцца з працы, то яшчэ цёмна, да кантэйнераў і пляцовак не падысці. Хтосьці можа неакуратна выкінуць смецце, бяздомныя часта адпады збіраюць. Патрэбна асвятленне, каб ніхто траўмы не атрымліваў, каб было бачна куды шкло, куды харчовыя адпады, куды паперу.

Для кіраўніка ініцыятывы вельмі важна, што да іх звяртаецца вялікая колькасць гарадзенцаў і ўлады рэагуюць на звароты:

– Цяпер ужо дзве кантэйнерныя пляцоўкі на Індурскім шасэ абсталяваныя асвятленнем і людзі могуць бачыць, куды выкідаць. Дзякуй, што адрэагавалі, усё зрабілі. Будзем далей працаваць, паляпшаць жыццё ў нас на Вішняўцы. Таксама будзем працаваць са зваротамі грамадзян і дапамагаць вырашаць праблемы ў іншых мікрараёнах.

Па словах Анатоля Мышкевіча, ініцыятыва будзе працягваць працаваць са зваротамі грамадзян.


 

08.05.2018

Архіў

Студзень 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты