Навіны

Мікола Статкевіч: Сімвалам, якія нас раней аб’ядноўвалі, надалі іншы сэнс

У Менску на Вайсковых могілках адбыўся мітынг, прысвечаны перамозе ў Другой сусветнай вайне. Арганізавалі яго Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) і Рух салідарнасці „Разам”.

Выступаючы на мітынгу, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч сказаў, што Беларусь і беларусы існуюць зараз, дзякуючы тым шматлікім людзям, якія ахвяравалі жыццямі дзеля перамогі над нацызмам. „Пэўны час дата перамогі аб’ядноўвала ўсю Еўропу,” – нагадаў палітык.

– Людзі ўбачылі ўвесь страх і жах – дзясяткі мільёнаў загінула. Нават дамовіліся, што больш не чапаем межаў, не шукаем справядлівых межаў, бо справядлівых межаў для ўсіх не бывае. Але не прайшло і 70 год, як ізноў Еўропа падзеленая, ізноў вайна, ізноў шукаюць гістарычныя справядлівыя межы, зноў аднаўляюць гістарычную справядлівасць. Дата, якая нас некалі аб’ядноўвала, зараз пачынае падзяляць, сімвалы, якія былі аб’ядноўчымі, святымі для ўсіх – ім нададзены іншы сэнс. 

„Небяспека рэваншызму і вайны зноў навіслі над кантынентам. І трэба зрабіць усё, каб вайна больш не паўтарылася,” – сказаў Мікола Статкевіч.

У мітынгу ўдзельнічала каля 20 чалавек, якія ўсклалі кветкі да магіл загінулых войскоўцаў і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Прагучалі малітвы і беларускі нацыянальны гімн „Магутны божа”.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/mikola-statkevich-simvalam-yakiya-nas-ra/

09.05.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты