Навіны

Кветкі ахвярам гітлерызму і сталінізму

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 9 траўня наведалі Пятралевіцкую гару каля вёскі Пятралевічы ў ваколіцах Слоніма. Яны ўсклалі кветкі да 12-метровага абеліска, пастаўленага тым, хто стаў ахвярай гітлераўскіх войск падчас Другой сусветнай вайны. А таксама да магілы слонімскага езуіта Адама Штарка і непакалянак Марты Валеўскай і Евы Нашэўскай, якіх расстралялі немцы.

Віктар Марчык нагадаў таксама, што ў 1939-1941 гадах на Пятралевіцкай гары органамі НКУС расстрэльваліся слонімцы. І калі ахвярам вайны ёсць на гары абеліск, помнікі і магілы, то пра ахвяраў сталізму згадак на помніках няма.

IMG_2160IMG_2165IMG_2166IMG_2169IMG_2170IMG_2174IMG_2175IMG_2176IMG_2178IMG_2185

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/kvetki-akhvyaram-gitleryzmu-i-staliniz/



-

09.05.2018

Відэа

праваабарончыя сайты