Навіны

„Матчын рух 328”: Другая хваля галадоўкі

Удзельніцы „Матчынага руху 328” з Калінкавічаў і Пухавіцкага раёна сёння спыняюць галадоўку. А 16:00 яны ізноў сустрэнуцца ў Менску ля Адміністрацыі прэзідэнта. Між тым, на Гарадзеншчыне пачынаецца другая хваля галадоўкі за змякчэнне антынаркатычнага заканадаўства. Ужо суткі галадоўку трымае Людміла Лабко з Ліды.

– Я абвесціла бестэрміновую галадоўку. Я напісала зварот да кіраўніка краіны, выслала ўчора на электронную пошту, а сёння звычайнай поштай з просьбай прыняць мяне як маці асабіста. Для людзей – гэта галадоўка, а для Бога – пост і малітва. Суддзя адзін – ён на небе. Хто мы такія, каб асуджаць адзін аднаго?

Лідскія ўлады адмовіліся прыняць і зарэгістраваць зварот Людмілы Лабко аб тым, што яна распачала галадоўку. Жанчыне прапанавалі дамагацца сваіх мэтаў праз скаргі ў судовыя інстанцыі і пракуратуру.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя


11.05.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты