Навіны

У Марачоўшчыне адкрылі першы беларускі помнік Тадэвушу Касцюшку (шмат фота)

12 траўня ў Марачоўшчыне, што паблізу мястэчка Косава, адбылася сапраўды вялікая падзея нацыянальнай значнасці. На радзіме нацыянальнага героя некалькіх краін Тадэвуша Касцюшкі адкрылі першы ў суверэннай Беларусі паўнавартасны помнік гэтаму выдатнаму дзеячу.

Адкрыццю помніка папярэднічала ўрачыстая імша ў Косаўскім касцёле. Менавіта на месцы гэтага прыгожага храма быў той касцёл, дзе быў ахрышчаны Тадэвуш Касцюшка. Імшу, на якую сабраліся мясцовыя вернікі, а таксама прыезжыя, адправілі рыма-каталіцкія і ўніяцкія святары. Прысутнічалі дыпламаты Польшчы.

А 12-й гадзіне паблізу адноўленай родавай сядзібы Тадэвуша Касцюшкі адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка. Яно сабрала больш тысячы людзей, якія прыехалі з сама розных рэгіёнаў Беларусі – Гародні, Берасця, Менску, Бабруйску, Бярозаўкі, Слоніма, Дзятлава, Кобрыня, Бярозы ды іншых гарадоў краіны.

Вёў рэй адзін з галоўных ініцыятараў збору сродкаў і ўсталявання помніка Касцюшку Глеб Лабадзенка. Выступілі прадстаўнікі мясцовай улады, вядомыя беларускія дзеячы – Уладзімір Арлоў, Анатоль Бутэвіч, Алесь Сапега, Алена Анісім, скульптар Гэнік Лойка ды іншыя. Луналі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, было таксама некалькі цяперашніх дзяржаўных сцягоў.

Пасля ўрачыстага адкрыцця адбылася канцэртавая частка, якая парадавала прысутных.  Наведнікі святочнай імпрэзы мелі магчымасць таксама пашпацыраваць па тэрыторыі сядзібы, паглядзець адноўлены палац Пуслоўскіх і часовую экспазіцыю, уваход у які ў гэты ўрачысты дзень быў вольным.

  

12.05.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты