Навіны

Будзе абвешчаны конкурс на будаўніцтва новага азотнага комплексу ў Гародні

Конкурс на будаўніцтва новага азотнага комплексу ў Гародні будзе абвешчаны найбліжэйшым часам. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю праграме „Тыдзень” тэлеканала СТВ, паказаным ўвечары 13 траўня, старшыня канцэрна „Белнафтахім” Ігар Ляшэнка.

Нарада ў кіраўніка дзяржавы па гэтай тэматыцы адбылося 10 траўня.

Паводле слоў Ляшэнкі, падчас нарады кіраўніцтва канцэрна прадставіла бачанне развіцця ААТ „Гродна Азот”. Першы варыянт — будаўніцтва новага комплексу, другі — глыбокая мадэрнізацыя дзейнай вытворчасці і трэці (калі дазволяць эканамічныя абставіны) — будаўніцтва новага комплексу і глыбокая мадэрнізацыя старога.

„Прынцыповыя рашэнні ўсе прынятыя. Прадпрыемства найбліжэйшым часам абвесціць конкурс. Гаворка ідзе пра будаўніцтва новага комплексу”, — сказаў кіраўнік канцэрна.

Нагадаем, па выніках нарады Ляшэнка паведаміў, што новы камбінат абыдзецца больш як у 1 млрд долараў. Пры гэтым выручка ў такім выпадку складзе 335 млн долараў штогод, „а значыць, тэрміны акупнасці немаленькія”. „У нас маецца даручэнне, якое мы і будзем адпрацоўваць, — далейшая паглыбленая прапрацоўка рызык гэтага праекта, — распавёў кіраўнік „Белнафтахіма”.

— Да будаўніцтва азотнага комплексу плануецца падысці ўжо пасля правядзення конкурсу па выбары генеральнага падрадчыка і адпрацоўкі названых пытанняў”.

Глыбокая мадэрнізацыі ААТ „Гродна Азот” будзе каштаваць каля 400 млн долараў. Работы часткова прафінансуе само прадпрыемства, плануецца прыцягнуць і крэдыты — паводле папярэдніх разлікаў, 287 млн долараў пад 6% гадавых.

belapan.by Фота belnovosti.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/budze-abveshchany-konkurs-na-budaunitst/

14.05.2018

праваабарончыя сайты