Навіны

Суд пакараў журналіста Паўла Мажэйку вялікім штрафам (фота)

У судзе Ленінскага раена г. Гродна адбылося судовае паседжанне на якім была разгледжана справа вядомага незалежнага журналіста, былога палітвязня Паўла Мажэйкі. Нагадаем, што днямі Павал Мажэйка атрымаў копію міліцэйскага пратаколу ў якім яго абвінавачвалі ў парушэнні ч. 4. арт. 35 і ч. 15 арт. 1 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”. Міліцэйскі пратакол сведчыць, што “Мажэйка П.І. 25 сакавіка 2018 г., знаходзячыся ў Каложскім парку г. Гродна, падчас правядзення масавага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю БНР, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі, браў інтэрвію ў прамым этэры на сайце польскага тэлеканалу “Белсат”, прысутнага на мерапрыемстве Саранчукова В.В. і змясціў на сайце польскага спадарожнікавага тэлебачання Белсат з мэтай далейшага распаўсюджання, чым парушыў патрабаванні нормаў арт. 22.9 КаП РБ”.

Судовае паседжанне вёў суддзя Дзмітры Бубенчык, якому спатрэбілася 40 хвілін для разгляду справы, пасля быў абвешчаны нядоўгі перапынак  і агалошана пастанова суда. У адпаведнасці з якой, незалежны журналіст Павал Мажэйка быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт  22.9 КаП РБ і пакараны штрафам 35 базавым велічынь, што складае 857 рублеў 50 капеек.

Аргументы Паўла Мажэйкі, які спрабаваў давесці да суда тое, што ен не здзейсняў падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю БНР, адміністрацыйных правапарушэнняў, судом прыняты не былі. Падставай для вынесення абвінавачвання былі сведчанні  міліцыянтаў. Адпаведна Павал Мажэйка сваю віну не прызнаў, і каментуючы сітуацыю адзначыў:

– Ніякія довады па палітычных справах у нас ні на што не уплываюць, ні кім не ўспрымаюцца. Памер штрафу залежыць выключна ад настрою суддзі, альбо ад тэлефанавання “зверху”.

17.05.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты