Навіны

Слонімскія “кампетэнтныя органы” футболяць звароты Алеся Масюка (дакумент)

Ужо больш 2 месяцаў слонімскі грамадскі актывіст Алесь Масюк дамагаецца, каб мясцовыя пракуратура і міліцыя пачалі праверку яго заяў аб парушэнні выбарчага заканадаўства.

У сваіх заявах экс-кандыдат у дэпутаты Масюк прыводзіць факты, звязаныя з загадзя няправільным падлікам галасоў на выбарах і падробкі дакументаў старшынёй Незалежнай выбарчай камісіі №10 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Юнго Т.В. І просіць правесці праверку выкладзеных абставінаў, і пры наяўнасці падстаў пачаць крымінальную справу па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 191 і 192 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Алесь Масюк ужо некалькі разоў накіроўваў заявы аб пачынанні крымінальнай справы ў пракуратуру Слонімскага раёна, а таксама ў мясцовы РАУС. Але адтуль яны былі  «адфутболены»: у раённую і абласную выбарчую камісію, у Слонімскі райвыканкам і іншыя органы, якія не ўпаўнаважаны вырашаць пытанні пачынання крымінальных спраў.

У сувязі з гэтым, Масюк звярнуўся ў абласную пракуратуру з просьбай абавязаць слонімскія органы ўнутраных спраў выканаць патрабаванні заканадаўства і ўказанні органаў пракуратуры ў дачыненні да сваіх заяў аб злачынствах. Абласная пракуратура ў сваю чаргу пераслала зварот для разгляду слонімскаму пракурору. Усё пакуль рухаецца па замкнёным коле.

Да гэтага часу ні пракуратура, ні міліцыя так і не прынялі рашэнне ў адпаведнасці з артыкулам 174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса: аб адмове ці пачынанні крымінальнай справы. 

Алесь Масюк настойліва працягвае змаганне за выкананне гэтага артыкула ўпаўнаважанымі органамі.

 

16.05.2018

Відэа

праваабарончыя сайты