Навіны

Гудбай, артыкул 193.1!

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусі апублікаваны законапраект  зменаў у Крымінальны кодэкс, падрыхтаваны Саветам міністраў.  Згодна з праектам закона плануецца адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжваў крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Артыкул 193-1 быў унесены ў Крымінальны кодэкс у 2005 годзе. За дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ён прадугледжваў пакаранне ад штрафу да двух гадоў пазбаўлення волі.

Размова пра адмену гэтага сумнавядомага артыкула вялася даўно. Гэтага патрабавалі і міжнародныя арганізацыі, і праваабаронцы.Так, яшчэ ў 2015 годзе прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, зыходзячы з зацікаўленасці ў развіцці беларуска-еўрапейскіх адносін і ўмацавання і абарон правоў чалавека ў нашай краіне, выступілі з адкрытым зваротам да дзяржавы, адным з пунктаў якога з’явілася патрабаванне аб адмене артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама адмены на забарону на дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

А зусім нядаўна, 30 красавіка,  пасля прадстаўлення афіцыйнага дакладу па прадухіленні катаванняў і іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання або пакарання ў Камітэце супраць катаванняў ААН беларускай дэлегацыі членамі Камітэта быў зададзены шэраг пытанняў. Начальнік упраўлення заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і праваахоўнай дзейнасці нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці РБ Дзмітрый Шырын запэўніў Камітэт аб поўнай дэкрыміналізацыі ў хуткім часе артыкула за незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонда альбо ўдзелу ў іх дзейнасці.

Нагадаем, што аднымі з першых, хто рэальна пацярпеў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі сталі сябры незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Партнёрства» Цімафей Дранчук, Мікалай Астрэйка, Андрэй Шалайка, Эніра Браніцкая. У лютым 2006 года суд Цэнтральнага раёна г. Мінска асудзіў іх да розных тэрмінаў пазбаўлення волі па арт 193.1 Крымінальнага кодэксу. Маладыя людзі ставілі сваёй мэтай назіранне за праходзіўшымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.

Эніра Браніцкая пад час суду па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу.

Затым пад пераслед патрапілі актывісты «Маладога фронту». У 2006 годзе Эдуард Зелянкоў са Жлобіна быў аштрафаваны, а Зміцер Дашкевіч асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі па арт 193.1 КК.

Патраплялі пад гэты крымінальны молах і праваабаронцы. 16 лютага 2011 г. старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму было вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона за подпісам намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь М.І. Кукліса. У папярэджанні сцвярджаецца, што дзеянні А. Бяляцкага ад імя праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Праваабаронца афіцыйна папярэджаны, што ў выпадку далейшай дзейнасці будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці.

Асамблея НДА Беларусі ў 2009 годзе ініцыявала правядзенне кампаніі «Стоп 193.1!», у межах якой адбылося некалькі запамінальных акцый, адна з якіх “Дзеды Марозы” супраць 193 артыкула Крымінальнага Кодэксу 

Калі праект закона будзе прыняты Палатай прадстаўнікоў і падпісаны Прэзідэнтам Беларусі, з крымінальнага кодэксу знікне артыкул 193.1, але адказнасць за такую дзейнасць застанецца ў плоскасці адміністрацыйнага правапарушэння і будзе прадугледжваць штрафныя санкцыі ў памеры да 50 базавых велічынь, што на думку праваабаронцаў таксама з’яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды асацыяцый.

http://spring96.org/be/news/89906

17.05.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты