Навіны

Алена Анісім: Беларускамоўнаму ўніверсітэту быць!

Беларускамоўнаму ўніверсітэту ў Беларусі быць! Пасля атрымання ліцэнзіі першы год будуць працаваць падрыхтоўчыя курсы.

Універсітэт плануецца не толькі як навучальная ўстанова, але і ўстанова, якая займаецца даследчай і выдавецкай дзейнасцю, гаворыць старшыня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Алена Анісім:

– Будуць курсы, напэўна, замежных моваў. Магчыма будуць курсы падвышэння беларускай мовы. Бо не сакрэт, што праблема сённяшняй нашай адукацыі ў тым, што выпускнікі не заўсёды добра валодаюць беларускай мовай. І гэта праяўляецца ў дзейнасці многіх, нават дзяржаўных, органаў улады, нягледзячы і на Канстытуцыю, і на патрабаванні да дзяржаўных служачых.

Паводле Алены Анісім, ідэя стварэння беларускамоўнага ўніверсітэту ў Беларусі ўжо наспела, пераспела і, можна сказаць, выбухнула. Нягледзячы на магчымыя складанасці ў атрыманні ліцэнзіі і іншыя магчымыя складанасці, як у любой новай справе,  беларускамоўнаму ўніверсітэту быць!

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Вікторыя Капская

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/alena-anisim-belaruskamounamu-univ/

18.05.2018

Відэа

праваабарончыя сайты