Навіны

У Гародні прайшла сустрэча з Сяргеем Астраўцовым

HrodnaMediaRoom у Цэнтры гарадскога жыцця Гародні стаў месцам правядзення сустрэчы з вядомым журналістам і пісьменнікам Сяргеем Астраўцовым.

Сяргей Астраўцоў, першы рэдактар легендарнай газеты “Пагоня”, аўтар “Нашай Нівы” і газэты “Свабода”, журналіст “Радыё Свабода” распавядаў гарадзенцам пра сваю журналісцкую працу.

Пра адметнасці сваёй працы кажа Сяргей Астраўцоў:

— Я думаю, што магу пісаць цікава для тых людзей, якія на адной валі са мной, але тэкст у інтэрнэце трэба раскручваць. Ясна, што нават добра зроблены, прафесійны тэкст можа атрымаць мала праглядаў. Усё гэта залежыць і ад загалоўка і ад таго, хто яго ставіць і раскручвае ў сацыяльных сетках. Ад нас тут залежыць далёка не ўсе.

Журналістка, кіраўнічка гарадзенскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Корсун лічыць Сяргея Астраўцова легендай журналістыкі:

— У Гародні есць такія сапраўды выбітныя асобы, якіх можа назваць легендамі гарадзенскай журналістыкі, які пачыналі ўвогуле незалежную гарадзенскую журналістыку. Сяргей Астраўцоў — адзін з іх. Сустрэча з ім ў коле гарадзенцаў, вядома, была вельмі важнай і цікавай.

Сяргей Астраўцоў у сваёй дзейнасці спалучае працу пісьменніка і журналіста, таму апрача расповедаў пра журналісцкія гісторыі ён паказваў таксама і свае пісьменніцкія працы і планы.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-prajshla-sustrecha-z-syargeem-a/

18.05.2018

Відэа

праваабарончыя сайты