Навіны

Яшчэ адзін вайсковец з Печаў атрымаў тэрмін за перавышэнне паўнамоцтваў

Суд Барысаўскага раёна прызнаў вайскоўца часці з Печаў вінаватым у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Сяржант атрымаў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў калоніі.

Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў. Абвінавачаны таксама пазбаўлены вайсковага звання «сяржант».

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Паводле court.gov.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/yashche-adzin-vajskovets-z-pechau-atrymau-t/

18.05.2018

Відэа

праваабарончыя сайты