Навіны

У Гародні ўсталявалі помнік Давыду Гарадзенскаму

У Гародні ўсталяваны помнік Давыду Гарадзенскаму на пастамент на вуліцы, якая носіць назву ў гонар гэтага князя, каштэляна гарадзенскага замка. Урачыстае адкрыццё пройдзе 1-га чэрвеня ў час святкавання фэсту нацыянальных культураў. Гісторык Алесь Краўцэвіч станоўча ацаніў уклад аўтараў і фундатараў ва ўсталяванне помніка гарадзенскаму князю:

— Я вельмі станоўча ацэньваю гэту з’яву, бо гэта адзін з першых помнікаў у Гародні, які прысвечаны не савецкім героям, але рэальнай гістарычнай асобе, якая заслужылася для Гародні. Калі ацэньваць мастацкія вартасці помніка, дык я нічога дрэннага сказаць не магу, бо помнік арыгінальны, нестандартны, выкананы з адмысловага матэрыялу. Камень прывезлі з Башкірыі, якія таксама, відаць невыпадкова падбіраўся. Мне падабаецца мясціна. Гэта будзе паміж новым і старым замкам.

Стала вядома, што архітэктурнае рашэньне на ўсталяванне помніка на рогу вуліц Замкавая і Давыда Гарадзенскага распрацаваў архітэктар Аляксандр Штэйн.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-ustalyavali-pomnik-davydu-ga/

24.05.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты