Навіны

Ці ўступіць Беларусь у Сусветную гандлёвую арганізацыю?

Экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч распавёў пра перспектывы ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Падчас афіцыйнага пасяджэння Працоўнай групы Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) большасць краін-удзельніц гэтай арганізацыі падтрымалі ўступленне Беларусі ў СГА.

Станіслаў Багданкевіч: Беларусь асабліва не імкнулася ў СГА, таму што не мела жадання працаваць на рыначных умовах гаспадарання. Такі ўжо стыль працы беларускай улады, не хочуць яны перабудоўвацца, а ўчапіліся ў савецкую сістэму, якая ўжо даўно аджыла сваё. І не хочуць адрывацца ад гэтай сістэмы. Улады лічаць, што ўступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю абмяжоўвае суверэнітэт нацыі, самастойнасць. Гэта абсалютна няправільнае прадстаўленне пра арганізацыю, якая наадварот абараняе гандлёвыя інтарэсы ўласнікаў і ўстанаўлівае правіла для гандлёвага абароту паміж дзяржавамі.

РР: Раней Беларусь магла ўступіць ў СГА?

Станіслаў Багданкевіч: Безумоўна, каб было жаданне. Казахстан, Кыргызстан і Расея, напрыклад, ужо даўно ўступілі ў СГА, а значыцца Беларусь таксама павінны выконваць тыя палажэнні, якія ўстаноўлены Сусветнай гандлёвай арганізацыяй. Таму абавязкі былі, але не было правоў. А зараз, калі Беларусь прымуць у СГА, то з’явяцца і правы.

РР: На ваш погляд, ці ёсць зараз у беларускіх уладаў жаданне як мага хутчэй уступіць у СГА? Станіслаў Багданкевіч: А іншага выйсця не застаецца, бо, як ужо казаў, Расея і Казахстан ужо ў гэтай арганізацыі. Тым больш, што трэба разумець, што Сусветная гандлёвая арганізацыя – гэта абарона для нашага экспарта.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/tsi-ustupits-belarus-u-susvetnuyu-gand/

24.05.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты