Навіны

Карная псіхіятрыя ў Гародні

 

 

Гарадзенскі абласны суд паставіў апошнюю кропку ў гісторыі змагання з уладамі Навагрудка былой ахвяры карнай псіхіятрыі, тады фельчара-лабаранта мясцовай бальніцы, урача-валіолага па прафесіі Таццяны Вайтовіч.

Сёння споўнілася роўна паўгода з яе вызвалення з Гарадзенскай псіхбальніцы, куды проста з вуліцы з прымяненнем сілы яе прывезлі міліцыянты. За гэты час ёй давялося прайсці цярністы шлях па мноству чыноўніцкіх кабінетаў ды інстанцый, каб даказаць незаконнасць дыягназу ў псіхіятрычных хваробах. У сувязі з якім яе зрабілі недзеяздольнай. Яна лічыць, што ўсё адбылося з-за яе змагання з карупцыяй ды чыноўніцкага бязмежжа ва ўладзе.

Таццяна Вайтовіч: Відавочна ўдалося паказаць і даказаць неправамоцнасць дзейнасці, дакладней, бяздзеянне суддзяў розных узроўняў, звязанае з парушэннем працэсуальных правоў – а ў мяне было 6 судоў. Па выніках праверкі Генпракуратура краіны ўстанавіла, што “Вайтовіч была прымусова змешчаная ў псіхіятрычны стацыянар”. Таму мусяць быць пакараныя ўсе службовыя асобы, што здзейснілі неправамоцныя дзеянні. Найперш галоўны ўрач Навагрудскай цэнтральнай бальніцы Сіліч Аляксандр Іванавіч. Ён пастаянна дамагаўся да мяне, зневажаючы ды абражаючы. Роў: “Я цябе згнаю за кратамі, твой родны дом псіхушка!” Да таго ж пастаянна сэксуальна заляцаўся да мяне. Гэта была помста за абнародаванне яго шматмільённых крадзяжоў.

25.05.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты