Навіны

28 траўня "Беларуская турэмная літаратура" у Гародні

Выдавецкая серыя “Беларуская турэмная літаратура” запачаткавана Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў 2017 годзе.

Сама ідэя аб’яднаць кнігі палітвязняў у адной серыі абумоўленая тым, што ў сучаснай Беларусі па палітычных матывах за краты траплялі грамадскія актывісты, палітычныя дзеячы, журналісты, літаратары, якія добра валодаюць словам і якія здолелі апісаць усё, праз што ім прайшлося прайсці.

У 2013 годзе нават была заснаваная асобная прэмія імя Францішка Аляхновіча за лепшы твор, напісаны ў зняволенні. Яе першым лаўрэатам стаў Ігар Аліневіч.  Ягоная кніга “Еду ў Магадан” у перакладзе на беларускую мову і стала першым выданнем турэмнай серыі. Далей выйшлі дзённік Змітра Дразда “Бунт батанікаў”, апавяданні Міколы Дзядка “Фарбы паралельнага свету”.

Успаміны гарадзенца Алеся Кіркевіча “Сем месяцаў у беларускай турме” надрукаваны літаральна пару тыдняў таму, на пачатку траўня.

Прэзентацыя серыі Беларуская турэмная літаратура і кнігі Алеся Кіркевіча адбудзецца ў Гародні 28-га траўня ў Цэнтры гарадскога жыцця а 18.30 (вул. Савецкая,3)

 

26.05.2018

Відэа

праваабарончыя сайты