Навіны

Берасце: суд па справе будаўніцтва акумулятарнага завода

У Берасцейскім абласным судзе  разгледзяць касацыйныя скаргі на рашэнне Суда Маскоўскага раёна Берасця па пазову ініцыятыўнай групы грамадзян да кампаніі “IPOWER” і Берасцейскага райвыканкаму. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, сярод якіх блогер і градмаскі актывіст Аляксандр Кабанаў:

– Прадстаўнікі “IPOWER” не змаглі растлумачыць многія моманты, таксама як і прадстаўнікі райвыканкаму. Адзін з самых важных момантаў: аказваецца, ёсць тры справаздачы па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Да паседжання ўсе думалі, што ёсць дзве справаздачы. І яны ўсе розныя. Адна была размешчана на сайце райвыканкама, дзве – на руках у прадстаўніка “IPOWER”, але тры ёсць у суддзі. Як з’явіліся гэтыя тры справаздачы, растлумачыць ні райвыканкам, ні “IPOWER” не змаглі.

Берасцейцы спрабавалі спыніць будоўлю шкоднай, на іхнюю думку, вытворчасці, у тым ліку і шляхам падачы пазоваў у суд. “Два месяцы таму суддзя Суда Маскоўскага раёна Берасця Аляксей Карагода не задаволіў пазову ініцыятыўнай групы, і таму будзем шукаць праўды ў вышэйшых інстанцыях”, – зазначылі праціўнікі будаўніцтва завода. Пачатак 28 траўня ў 14:00 па адрасе вуліца Савецкіх пагранічнікаў, 41.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/berastse-sud-pa-sprave-budaunitstva-aku/

28.05.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты