Навіны

Спыніць рэпрэсіі ў адносінах да беларускай моладзі!

У сувязі з чарговым пагаршэннем сітуацыі з правамі беларускай моладзі і беларусіх студэнтаў Рада Моладзі БНФ прыняла адпаведную заяву.

Адносна нядаўна выключылі з беларусіх універсітэтаў нашых лідэраў – Юрася Лукашэвіча і Ганну Смілевіч, але пагрозы ў бок нашых актывістаў на гэтым не спыніліся. Пасля пачатку працы па пашырэнні нашай прысутнасці ў рэгіёнах і пачатку актыўнай дзейнасці там сітуацыя пачала пагаршацца. Шматлікія выклікі ў ідэалагічныя адзелы, запужванні пра адлічэнні і нават намёкі на тое, што актывістаў могуць пасадзіць. Усё гэта робіцца з мэтай перашкодзіць дзейнасці нашай арганізацыі, не даць стварыцца сапраўды альтэрнатыўнаму моладзеваму руху і запужаць беларускую моладзь, каб тая не удзельнічала ў розных ініцыятывых. 

З большага ўсе гэтыя пагрозы робяцца з адной мэтай, каб запужаць моладзь, але ёсць выпадкі, калі пераходзяць усе межы, як сітуацыя ў сацыяльна-гуманітарным каледжы імя Куляшова г.Магілёва, дзе навучаецца наш актывіст Аляксандр Маскалёў, якога не толькі абяцалі заваліць на экзаменах( пры тым, што сярэдні бал Аляксандра 8.9), але і казалі пра тое, што людзям зараз падкідваюць наркотыкі і пры гэтым акцэнтавалі ўвагу на Аляксандры. У сувязі з гэтым Рада Моладзі БНФ прыняла зяву, у якой асудзіла дадзеныя выпадкі і патрабуе шэраг мер: 

Моладзь БНФ з сумам канстатуе той факт, што рэпрэсіі ў адносінах да беларускай моладзі, студэнтаў і навучэнцаў каледжаў і школ працягваюцца. На працягу апошняга месяца, калі наша арганізацыя занялася пашырэннем свайго прадстаўніцтва ў рэгіёнах нашай краіны, ціск, які аказваўся на нашых актывістаў, павялічваўся з кожным днём.

Хочацца адзначыць, што мы з’яўляемся моладзевым крылом адной са старэйшых легальных партый Рэспублікі Беларусь, а ўся наша дзейнасць не супярэчыць заканадаўству краіны. Апошнім часам нашы рэгіянальных структуры займаліся правядзеннем культурніцкіх імпрэз, экалагічнымі акцыямі, адукацыйнымі імпрэзамі для сваіх актывістаў, але чым больш праводзіліся такія мерапрыемства і акцыі, тым больш узмацняўся ціск. 

Першымі пачалі сваю працу ідэолагі школ, якія па фатаздымкам адсочвалі, хто з іх навучэнцаў прысутнічаў на нашым мерапрыемствах, падкрэслім, прысутнічаў, а не ўдзельнічаў у арганізацыі, і пужалі тым, што адлічаць са школы, паставяць на савет прафілактыкі, што яны нікуды не паступяць. Пасля пачаліся запужванні не толькі нашых актывістаў, але і іх аднагрупнікаў ва ўніверсітэтах і каледжах, дзе пагражалі выключэннем, саветамі прафілактыкі і былі доўгія размовы з ідэолагамі. Хочацца адзначыць, што такое адбываецца амаль ва ўсіх гарадах, дзе ёсць нашы структуры.

Але сёння выпадак, які здарыўся ў Магілёве, перайшоў усе межы. Актывісту нашай арганізацыі, Аляксандру Маскалёву, навучэнцу сацыяльна-гуманітрнага каледжа імя А.А.Куляшова пагражалі не толькі тым, што яго заваляць на экзамене, але і казалі пра тое, што людзям падкідваюць наркотыкі, акцэнтуючы ўвагу пры гэтым на Аляксандра. Пакуль мы рыхтавалі гэтую заяву,то каледж наведаў кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які спрабаваў даведацца на якіх падставах пагражаюць нашаму актывісту. Пасля яго сыхода, куратар Аляксандра сказала, што ” калі мы цябе адлічым не па палітычных матывах, то за непаспяховасць”. Нагадаем, што Аляксандр мае сярэдні бал – 8,9.

Мы лічым гэта непрымальным і недапушчальным, рашуча асуджаем такія дзеянні і выступаем за тое, каб пакараць усіх, хто рабіў дадзеныя выказванні, аказваў маральны і псіхалагічны ціск, праводзіў дыскрымінацыю па палітычных поглядах. У сувязі з гэтым мы патрабуем: 

– правесці праверку сацыяльна-гумманітарнага каледжа імя А.А.Куляшова і пакараць тых, хто здзейнісніў такія выказванні і рабіў пагрозы ў бок Аляксандра Маскалёва; 

– не дапускаць больш такіх выказванняў і пагроз у бок студэнтаў ; 

– спыніць ціск на беларускую моладзь і беларускіх студэнтаў ; 

– прыбраць пасаду ідэалагічнага супрацоўніка з універсітэтаў, каледжаў, школ ; 

– ад Міністэрства адукацыі: давесці да сваіх супрацоўнікаў іх правы і абавязкі, пра недапушчальнасць такіх выказванняў і пагроз у бок студэнтаў і пра крымінальную адказнасць за перашкоду ў працы грамадскіх арганізацый ; 

– аднавіць Юрыя Лукашэвіча і Ганну Смілевіч ва ўніверсітэце. 

Мы звяртаемся да беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, нашых партнёраў з просьбай выказаць свой пратэст на дзеянні супрацоўнікаў універсітэтаў, каледжаў і школ і патрабаваць ад беларусіх уладаў выканнання дадзеных патрабаванняў, а таксама звярнуць больш шчыльную увагу на парушэнні правоў беларускай моладзі і прыняць неабходныя дзеянні па іх спыненні. 

Рада Моладзі БНФ, 29.05.2018 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/spynits-represii-u-adnosinakh-da-belar/

29.05.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты