Навіны

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў смяротныя прысуды Жыльнікаву і Сухарко

Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко ў Вярхоўным судзе

29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава, асуджанага за забойства трох чалавек.

Рашэнне па справе было агалошана 30 траўня ў 12.00 - пакінуць прысуд без зменаў, а скаргу без задавальнення. Такім чынам, Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарко застаецца вынесенае раней пакаранне - растрэл. 

Учора Аляксандр Жыльнікаў хадайнічаў аб прызначэнні новай медыка-крыміналістычнай экспертызы, якая змагла б ўсталяваць дакладнае паходжанне плям крыві на яго вопратцы, што, на яго думку, магло б пацьвердзіць яго недатычнасць да двух забойстваў. Аднак судовая калегія, у якой старшынёй быў суддзя Сяргей Гураў, не пабачыла падстаў для задавальнення хадайніцтва.

А пракурор Алег Буйленкоў выказаўся, што скаргі Жыльнікава і адвакатаў беспадстаўныя і не падлягаючыя задавальненню.

Вячаслаў Сухарко свой прысуд абскарджваць не збіраўся, аднак яго адвакатка ўсё роўна павінна была звярнуцца ў апеляцыйную інстанцыю.

Нагадаем, у снежні 2015 г. у Мінску здарылася трагедыя - у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла змірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла правучыць саперніцу. Выканаўцы (Вячаслаў Сухарко і Аляксандр Жыльнікаў) перастараліся - адбылося забойства выбранніцы хлопца і яго самога. А адразу пасля затрымання стала вядома, што мужчыны таксама датычныя да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму з іх.

https://dp.spring96.org/be/news/90003

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты