Навіны

«Шпацыр па Гародні»

Гарадзенцы пазнаёміліся з новым выданнем выдавецтва „Юрсапрынт” пад назваю «Шпацыр па Гародні». Сустрэча з аўтарам шляхаводніка Андрэем Чарнякевічам прайшла ў этна-краме Цудоўня. Прычым спосаб знаёмства з кніжкай аўтар выбраў інтэрактыўны.

Кажа Андрэй Чарнякевіч:

— Увесці чытача менавіта ў гісторыю беларускага руху, беларускай Гародні больш вузка. Гэта ў першую чаргу, якія тут знаходзілі сваё першае знаёмства з беларускасцю, якія стваралі гэтую беларускасць: першыя беларускія настаўнікі, афіцэры і жаўнеры беларускага палка. Усё гэта я хацеў звязаць разам і распавесці як такі шпацыр-падарожжа па беларускай Гародні.

З дапамогаю схематычнай мапы на падлозе ўнутранага дворыка крамы „Цудоўня” Андрэй Чарнякевіч распавёў пра аб’екты і лёсы беларускіх дзеячаў першай паловы 20-га стагоддзя. Праца на кнігай стала магчымай, дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

Кажа гісторык, Іна Соркіна:

— Выйшла калектыўнач манаграфія «Шляхамі БНР» і асобны шляхаводнік па Гародні. Аўтар шляхаводніка — кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч, майго ўдзелу, як аўтара, там няма. Мая была ідэя, ініцыятыва і вось тая наша агульная манаграфія «Шляхамі БНР», дык там я ужо і сааўтар і рэдактар. Ён універсальны, ён і для гарадзенцаў і на больш шырокую аўдыторыю разлічаны.

Кніжку- шляхаводнік „Шпацыр па Гародні” можна набыць у рэдакцыі выдавецтва „Юрсапрынт”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/shpatsyr-pa-garodni/

30.05.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты