Навіны

Бясплатныя візы на „Басовішча”-2018

Арганізатары „Басовішча-2018” паведамілі ў сваім Фэйсбуку пра магчымасць атрымання ў Менску бясплатнай візы для ўсіх ахвотных прыняць удзел у 29-ым выпуску Фестывалю „Басовішча”:

Сябры з Менску, маем для Вас добрую навіну! Можаце падаваць фармуляр на візавую падтрымку! Візы будуць аформлены ўсім жадаючым! Візы бясплатныя! Заяўкі збіраюцца да 29 чэрвеня!!!!

Заяўку на бясплатную візу можна запаўніць пераходзячы па спасылцы. Падрабязная інфармацыя адносна падачы візавай анкеты знаходзіцца пад адрасам muztur.by

Basowiszcza / Басовішча - Festiwal Muzyki Młodej Białorusi

21 гадзіну таму

БЯСПЛАТНЫЯ ВІЗЫ, МЕНСК!
Сябры з Менску, маем для Вас добрую навіну! Можаце падаваць фальмуляр на візавую падтрымку! Візы будуць аформлены ўсім жадаючым! Візы бясплатныя! Заяўкі збіраюцца да 29 чэрвеня!!!! Усе падрабязнасці ніжэй. Вялікі дзякуй за дапамогу Marina Kolesnikova!

Гродна і Брэст: чакайце інфармацыі, вядуцца перамовы!
Чакаем Вас у Барыку!

...Паказаць больш

DOCS.GOOGLE.COM
 
Каб патрапіць на 29-ы фестываль БАСОВІШЧА-2018 у Польшу, вам патрэбна віза шэнген. Для глядачоў і ўдзельнікаў фэсту віза будзе бясплатная, але па-першае вам трэба будзе...
 
 
Як абяцаюць арганізатары, неўзабаве бясплатныя візы магчыма будуць выдавацца таксама ў Гародні і Берасці.
 
Нагадаем, што ХХІХ Фестываль Музыкі Маладой Беларусі БАСовішча ў 2018 годзе пройдзе 20-21 ліпеня ў Гарадку ля Беластока. У гэтым годзе на гарадоцкай сцэне зайграюць: Крамбамбуля, Neuro Dubel, :B:N:, Разбітае Сэрца Пацана, НагУаль і Петля Пристрастия, ILO&friends, Колір, Snop Snoŭ, Eryk i Ja, МЦ2 MorkvoЦвет, Will’N’Ska.
 
Для гледачоў-наведвальнікаў фестываль бясплатны.
 
Усе цікавыя і актуальныя звесткі пра фестываль вы знойдзеце на нашым сайце ў закладцы „БАСовішча-2018 чакае ВАС!”.
Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/byasplatnyya-vizy-na-basovishcha-2018/
30.05.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты