Навіны

Чым цікавы гарадзенцам Фэст нацыянальных культур?

Дванаццаты Фэст нацыянальных культур пройдзе ў Гародні 1-3 чэрвеня 2018 года. Нацыянальныя падворкі, феерверк, каларытная і разнастайная кухня розных народаў – гэта толькі маленька частка таго, што будзе прадстаўлена падчас фэсту.

Што вабіць гарадзенцаў на такіх фэстах, журналіст нашага радыё распытаў на цэнтральных вуліцах горада:

– Цікава паглядзець, што народныя майстры робяць. А так у асноўным падобна да нейкіх камсамольскіх зборышчаў.

РР: Розныя нацыянальнасці прадставяць сваю кухню. Можа Вам гэта было б цікава?

– Кухня можа і была б цікавай, але ж цэны нецікавыя.

– На фестываль не пайду, таму што дома двое маленькіх дзяцей, а з дзецьмі туды ісці праблематычна. Плюс ужо быў такі досьвед наведвання фестывалю з дзіцём і дзіцячым вазком. На ўваходзе абшуквалі і сумку дзіцяці, і вазок, і заглядвалі ў вазок.

– Пойдзем, таму што будзе весела. Шмат новых твараў.  Свята – гэта заўсёды добра. Хочацца даведацца штосьці новае.

– Я ўвогуле не аматар натоўпу. Але відаць пайду паглядзець, панюхаць, пакаштаваць, адчуць…

Першыя два дні Фэсту Нацыянальных культур будуць адбывацца на розных пляцоўках у Цэнтры Гародні,  а на трэці дзень падзеі фэсту перанясуцца за горад, на Аўгустоўскі канал.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/chym-tsikavy-garadzentsam-fest-natsyyanal/

30.05.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты