Навіны

Уведзеная забарона на наведванне лясоў у Гарадзенскай вобласці

Забарона на наведванне лясоў уведзеная на тэрыторыі Ваўкавыскага лясгаса Гарадзенскай вобласці. Абмежаванне дзейнічае з 31 мая ў сувязі з усталяваннем 4-га класу пажарнай небяспекі, паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

Мінлясгас нагадвае, што сёлета забарону на наведванне лясоў ужо ўводзілі лясгасы Віцебскай і Гомельскай абласцей. На гэты момант усё яшчэ застаюцца зачыненымі для наведвання лясы Гомельскай вобласці. У Віцебскай вобласці пасля выпадзення ападкаў абмежавальныя меры былі знятыя.

„Складанае становішча назіраецца і на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Чакаецца, што рашэнне аб увядзенні забароны на наведванне лясоў у гэтым рэгіёне будзе прынятае найбліжэйшым часам — дакументы праходзяць зараз экспертызу„, — адзначыла прэс-служба.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Беларусі адбылося больш за 200 пажараў. „Шматгадовы аналіз прычын прыродных пажараў паказвае, што больш за 50% з іх узнікае па віне людзей з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі ў лясах, 33% — па няясных прычынах, 16% — ад сельгаспалаў, 1% — па віне лесанарыхтоўшчыкаў і іншых арганізацый”, — заўважыла прэс-служба.

У пажаранебяспечны перыяд спецыялісты дзяржаўнай лясной аховы (больш за 13 тысяч чалавек) перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы. На патруляванні і ліквідацыі ачагоў узгарання задзейнічаныя 360 адзінак тэхнікі. У асобных выпадках прыцягваюцца спецыялісты МНС. Такім чынам, адзначае прэс-служба, ажыццяўляецца аператыўнае рэагаванне на ўзнікненне ачагоў узгарання ў лясным фондзе.  

БелаПАН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/uvedzenaya-zabarona-na-navedvanne-lyas/

01.06.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты