Навіны

«Дзень памяці пра генацыд» у Курапатах

У нядзелю, 3 чэрвеня, у Курапатах прайшоў мітынг, прысвечаны 30-годдзю адкрыцця ўрочышча пад Менскам, дзе ў 1930-х расстралялі і пахавалі сотні тысяч чалавек. На акцыю сабралася некалькі соцень чалавек.

У мемарыяле Курапаты пад Менскам адбыўся мітынг-рэквіем „Дзень памяці пра генацыд”. Яго арганізавала Кансерватыўна-Хрысціянскаая партыя БНФ. Мітынг прысвечаны 30-годдзю праўды аб гэтым месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў сталінскіх часоў, пра што было рассказана ў артыкуле Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва „Курапаты – дарога смерці”. На пачатку мерапрыемства прагучаў аўдыёзварот Зянона  Пазьняка: – Трэцяга чэрвеня спаўняецца 30 гадоў з таго дня, які перамяніў Беларусь, які ўзняў угару беларускі дух народнага сумлення і права справядлівасці. У гэты дзень Беларусь пачула рэальную народную праўду пра сталінскі генацыд, і гэтая праўда ўскалыхнула людскія душы.

У 10-хвілінным аўдыёзвароце Зянон Пазьняк распавёў пра гісторыю адкрыцця і даследавання Курапатаў. А таксама заклікаў змагацца за мемарыял, абараніць яго ад правакацый накшталт будаўніцва, а зараз ужо і запланававанага адкрыцця рэстарана і забаўляльнага цэнтра пад назвай „Поедем, поедим” каля ўрочышча, дзе і зараз у зямлі парэшткі забітых у 30-я гады мінулага стагоддзя. 

Удзельнікі акцыі КХП-БНФ назвалі генацыдам беларускага народа расстрэлы людзей, якія прайшлі ў канцы 30-х — пачатку 40-х гадоў мінулага стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты. Пра гэта падчас мітынгу-рэквіема, які адбыўся 3 чэрвеня на ўваходзе ў мемарыяльны комплекс, заявілі яго ўдзельнікі — намеснікі старшыні партыі Сяргей Папкоў і Юрась Беленькі. Таксама пра гэта гаварылася ў заяве кіраўніка партыі Зянона Пазьняка, якая была зачытана на мітынгу.
***

Ёсць стэнды з фатаграфіямі пра гісторыю адкрыцця Курапатаў і раскопкі, прадстаўлены тыя знакамітыя матэрыялы, у якіх была раскрыта свету жудасная праўда ў дакументах.

Таксама прадстаўлены фатаграфіі, зробленыя цягам вось гэтых 30 гадоў змагання за Курапаты і гэтую праўду. Прагучаць вершы і рэквіем. Будуць прамовы. «Гэта не проста даніна памяці, але фармаване нашай будучыні. Калі мы абаронім людскасць, то забяспечым сваім дзецям і ўнукам добрую будучыню. Калі не – нас могуць чакаць новыя трагічныя падзеі», – адзначыў намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, якая арганізуе мерапрыемства, Юрась Беленькі.

Мітынг у Курапатах раённыя ўлады дазволілі. Заяўнік мерапрыемства – Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ.


 

03.06.2018

Відэа

праваабарончыя сайты