Навіны

Фільм пра забойства Шарамета атрымаў яшчэ адну прэстыжную ўзнагароду

Дакументальны фільм-расследаванне «Забойства Паўла» атрымаў адну з самых прэстыжных еўрапейскіх прэмій – DIG Award 2018.

Фільм нарабіў шмат шуму ва Украіне, адкрыўшы некаторыя абставіны забойства ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета. У прыватнасці, аўтары фільма адкрылі новыя старонкі, якія не былі вядомыя нават следству.

На днях Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка прызнаўся, што следства не мае сур’ёзнага прасоўвання ні па адной з версій.  Аўтамабіль, у якім ехаў Шарамет, быў падарваны раніцай 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры ўкраінскай сталіцы.

Нагадаем, 29 красавіка ў Менску на Паўночных могілках на магіле журналіста адбылося адкрыццё помніка.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/film-pra-zabojstva-sharameta-atrymau/

03.06.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты