Навіны

Міліцыя Заслаўя выклікае ўдзельнікаў акцыі «Астравецкі шлях» - будуць складаць пратаколы

Круглы стол у Заслаўі 26 траўня па тэме будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Круглы стол у Заслаўі 26 траўня па тэме будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Удзельнікаў акцыі «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС, якая прайшла 26 траўня ў Заслаўі, выклікаюць у мясцовае аддзяленне міліцыі. Вядома, што позвы для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні атрымалі Вячаслаў Сіўчык,Ігар Лялькоў, Іван Лагвіновіч. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП.

У сацыяльных сетках паведамляецца, што на 5 чэрвеня ў Заслаўскі аддзел міліцыі Мінскага РАУС выклікаюць жыхара Маладэчна Івана Лагвіновіча і жыхара Мінска Ігара Лялькова.

Нагадаем, 26 траўня ў Заслаўі пад Менскам прайшла акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС, у якой бралі ўдзел паўтары дзесяткі чалавек, сярод якіх актывісты партыі «Зялёныя» і БХД, жыхары Заслаўя, Маладэчна, Радашковіч.

Прычым, Мінскі райвыканкам не дазволіў заяўнікам арганізаваць мітынг і тады яны прынялі рашэнне правесці экскурсію па горадзе і круглы стол для абмеркавання праблемы, а таксама  збор подпісаў супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Арганізатары заявілі, што падобныя акцыі плануецца праводзіць штомесяц у розных гарадах Беларусі.

http://spring96.org/be/news/90036

Відэа

праваабарончыя сайты