Навіны

Для трансляцыі выступаў дэпутатаў у Гародні няма магчымасцей

Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Банцар атрымаў адказ з  дзяржаўнага тэлеканала “Гродна Плюс” і тэлерадыёкампаніі “Гродна” пасля свайго звароту з просьбаю трансляваць пасяджэнне гарадскіх дэпутатаў. Прадстаўнікі тэлеканалаў адказалі, што ажыццяўляць трансляцыі няма тэхнічных магчымасцяў.

Ігар Банцар такім адказам не задаволены:

— Як вынікае з адказаў нашых тэлекампаній: у дваццаць першым стагоддзі у тэлекампаніі ў Гародні няма тэхнічных магчымасцей, якія дазволілі б весці наўпроставыя трансляцыі. Выходзіць, што нейкі футбольны матч у жывым эфіры гарадзенскага тэлебачання можна паказаць, чарговае пераразанне чырвонай стужкі на нікому непатрэбных мерапрыемствах яны паказаць могуць, а на тое, што цікавіць непасрэдны выбарцаў, у іх няма тэхнічнай магчымасці.

На думку Ігара Банцара гарадзенскія актывісты будуць і надалей дабівацца трансляцыі пасяджэнняў дэпутатаў

— Мы хочам напісаць кіраўніцтву Гарадзенскага гарвыканкаму і аблвыканкама, каб яны знайшлі сродкі ў бюджэце на набыццё адпаведнай апаратуры для гарадзенскіх тэлеканалаў, бо ў ХХІ стагоддзі не мець магчымасці правесці жывы эфір гэта нонсэнс. Няхай нам кіраўнікі горада і вобласці адкажуць, чаму дагэтуль няма апаратуры ў гарадзенскіх тэлеканалаў і няхай яны глянуць куды ідуць грошы, што выдзяляюцца на тэлеканалы.

Яшчэ ў сярэдзіне траўня яшчэ адзін гарадзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч стварыў петыцыю  і збірае подпісы за тое, каб пасяджэнні Гродзенскага гарвыканкама трансляваліся на афіцыйнай сайце ў адкрытым доступе. Перад гэтым гарадскія ўлады пісьмова паведамілі Мышкевічу, што лічаць яго прапанову немэтазгоднай.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/dlya-translyatsyi-vystupau-deputatau-u-g/

04.06.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты