Навіны

Суды над гарадзенскімі журналістамі за апошнія гады

Пераслед журналістаў фактычна за прафесійную дзейнасць набыў у сённяшняй Беларусі дастаткова масавы характар. “Гарадзенская вясна” пасля чарговага адміністрацыйнага працэсу над ведамым журналістам Паўлам Мажэйкам, прыпамінае пераследныя карныя справы ў Гарадзенскай вобласці над журналістамі апошніх гадоў. Трэба зазначыць, што пераследу падвяргаюцца пераважна журналісты, якія супрацуюць з Беларускім Радыё Рацыя і тэлеканалам Белсат. Штрафуюць іх паводле “прыцягнутага за вушы” артыкула адміністрацыйнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасць не фізічных, а юрыдычных асобаў. Паводле заканадаўства адказнасць па гэтым артыкуле дляжыць на рэдакцыях, а не на асобных журналістах. Фактычна журналісты дыскрымінуюцца ў сваіх канстытуцыйных і прафесійных правах. Яны знаходзяцца ў сітуацыі “замкнёнага кола”, паколькі не могуць атрымаць афіцыйную акрэдытацыю – журналісты Беларускага Радыё Рацыя і Белсату неаднаразова складалі дакуманты на атрыманне акрэдытацыі, але атрымлівалі адмовы.

Пераслед журналістаў у Гарадзенскай вобласці за апошніх 5 гадоў: 

4 красавіка 2014 года суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Юрый Казакевіч паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафаваў журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава на 30 базавых велічынь. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

27 траўня 2014 года суд Карэліцкага раёну паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафаваў журналіста-фрылансера Алеся Залеўскага на 30 базавых велічынь. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

16 чэрвеня 2014 года суддзя Кастрычніцкага раёна Гародні Дзмітрый Кедаль паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафаваў журналіста-фрылансера Андрэя Мялешку на 30 базавых велічынь. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

7 кастрычніка 2014 года суддзя Гарадзенскага раённага суда Ганна Лявусік паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафавала журналіста-фрылансера Андрэя Мялешку на 35 базавых велічынь. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

25 лістапада 2014 года суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Алена Пятрова паводле часткі 1 артыкула 23.34 аштрафавала акрэдытаванага журналіста Радыё Свабода Міхаіла Карневіча на 15 базавых велічынь. Журналіст, які меў накіраванне рэдакцыі ў Свіслач на асвятленне традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 года, быў аштрафаваны нібыта за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве.

2 снежня 2014 года суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Юрый Казакевіч паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафаваў журналіста-фрылансера Андрэя Мялешку на 40 базавых велічынь. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

22 красавіка 2015 года суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Алена Пятрова паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафавала журналіста-фрылансера Алеся Кіркевіча на 20 базавых велічынь. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

22 красавіка 2015 года суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Алена Пятрова паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафавала журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава на 20 базавых велічынь. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

19 жніўня 2015 года суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Юрый Казакевіч паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафаваў журналіста-фрылансера Алеся Кіркевіча на 25 базавых велічынь. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

19 жніўня 2015 года суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Юрый Казакевіч паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафаваў журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава на 25 базавых велічынь. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

22 траўня 2017 года суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Алена Пятрова паводле часткі 2 артыкула 22.9 аштрафавала журналіста-фрылансера Паўла Мажэйку на 23 базавыя велічыні. Аштрафаваны за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”. 25-га сакавіка таго году Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным гарадзенскімі ўладамі мітынгу ў Гародні адсочваў падзеі і рабіў інтэрнэт-каментары.

Разгляд новай пачатай адміністрацыйнай справы супраць Паўла Мажэйкі пачнецца 14 траўня а 14-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Гародні. 

06.06.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты