Навіны

Выйшаў травеньскі нумар электроннага выдання “Слонімскі край”

Выйшаў з друку травеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Нумар багаты на самыя разнастайныя матэрыялы. Чытачы ў першую чаргу звернуць увагу на матэрыялы, якія распавядаюць пра падземны ход ад слонімскага Спаса-Праабражэнскага сабора да былой Гандлёвай плошчы, пра слонімскую метэастанцыю, пра загадкавыя нумаркі ад брычак 1930-х гадоў, пра забастоўку ў Слоніме, якая адбылася 80 гадоў таму, пра тое, як хацелі будаваць чыгунку Слонім-Наваградак у 1920-х гадах, пра панскі маёнтак Азярніца і іншыя цікавыя даследаванні.

Друкуе “Слонімскі край” і вялікі артыкул пра слонімскага генерала Яна Канопку, які ваяваў на баку французскай арміі Напалеона. “У вайне 1812 года паміж Францыяй і Расеяй, якая самым непасрэдным чынам закранула і беларускую зямлю, заўважны

след пакінуў наш зямляк Ян Канопка (1877 — 1814), ураджэнец

вёскі Скоўдзічы, што на Слонімшчыне. Удзельнік вызваленчага паўстання Касцюшкі, ён, пасля яго паражэння, трапіў на эміграцыю. Разам з іншымі ўраджэнцамі ВКЛ запісаўся ў склад французскай арміі, ваяваў у Італіі і Іспаніі. У 1811 годзе стаў генералам, атрымаў тытул барона імперыі. Канопка ўдзельнічаў у паходзе Напалеона на Расею ў 1812-м”, – так распачынаецца артыкул пра забытага і таленавітага слонімскага генерала…

 

 

05.06.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты