Навіны

Рэстаранны комплекс у Курапатах: супрацьстаянне грамадскасці і бізнесу

Пікет каля рэстараннага комплексу ў Курапатах 5 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша ніва.

Пікет каля рэстараннага комплексу ў Курапатах 5 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша ніва.

У 15 гадзін 5 чэрвеня плануецца адкрыццё рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты. Па інфармацыі "Новага часу", кіраўніцтва рэстарацыі выклікала міліцыю супраць грамадскіх актывістаў, якія дзяжураць на месцы і маюць намер не дапусціць адкрыцця "рэстарацыі на костках".

Як паведамляе з месца падзяў грамадскі актывіст Леанід Кулакоў, зараз тут сабраліся сустаршыня ствараемай партыі БХД Павел Севярынец, рэжысёр фільма “Жоўты пясочак” пра растрэлы ў Курапатах Аляксей Туровіч, актывісты Ніна Багінская, Ілля Дабратвор, Вольга Нікалайчык, Мая Навумава ды іншыя нераўнадушныя людзі.

 Пікет каля рэстараннага комплексу ў Курапатах 5 чэрвеня 2018 года. Фота: Радыё Свабода.

За пікетоўшчыкамі пільна назіраюць некалькі супрацоўнікаў міліцыі.

Каля 15 гадзін удзельнікаў пікету значна паболела: тут з'явіўся Зміцер ДашкевічГанна Шапуцька, актывісты "Моладзі БНФ" разам з Ганнай Смілевіч, прыехалі таксама і журналісты.

Нехта вырабіў на асфальце надпіс «Кабак на костках», хутка з'явіўся ўчастковы і нешта зафіксаваў, затым персанал рэстарана змыў гэты надпіс.

Пікет каля рэстараннага комплексу ў Курапатах 5 чэрвеня 2018 года.

Актывісты не прапускаюць машыны пастаўшчыкоў, якія  едуць сюды з прадуктамі і блакуюць іх на пад'ездзе да брамы. Час ад часу яны скандуюць:  «Ганьба!», «Ці не кабак, а музей!», «Жыве Беларусь!».

Супрацоўнікі ДАІ папярэджваюць актывістаў, што тыя знаходзяцца на праезнай частцы і таму парушаюць прамілы дарожнага руху. За гэта яны могуць быць пакараныя. Аднак гэта не спыняе пікетоўцаў, якіх становіцца ўсё болей. Так, каля 16 гадзін да рэстарана прыехалі  Аляксей Янукевіч і Эдуард Пальчыс.

Павал Севярынец заклікаў прысутных застацца тут да 18 гадзін. 

«Паедзем, паядзім» планавалася адчыніць яшчэ 1 чэрвеня, але актывісты пачалі штодзень пікетаваць рэстаранны комплекс.

 

http://spring96.org/be/news/90049

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты