Навіны

Аляксей Шчадроў звярнуўся па дапамогу для прытулку бяздомных

Як паведаміў у сваім фэйсбуку Сяргей Верамеенка, хрысціянскі дабрачынца Аляксей Шчадроў, які стварыў на Шчучыншчыне прытулак для бяздомных зноў просіць дапамогі для гэтага прытулку.

У вёсцы Аляксандраўка, Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці, у прытулку для бяздомнікаў амаль закончылася харчаванне. Таксама патрэбныя грошы на аплату хатняга тэлефону. Для тых у каго будзе мажлівасьць дапамагчы, Сяргей Верамеенка пакідае на сваім фэйсбуку рэквізіты банкаўскай карткі для ахвяраванняў і тэлефон самаго Аляксея Шчадрова - https://www.facebook.com/s.n.veremeenko?hc_ref=ARR1aq9mM5ob8hFv3d1F4JM-PHqZZo_eitQuiW9GoHcIlkIIrXxurWWqEJYP4LCQMKw
Нагадаем, што ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксей Шчадроў стварыў прытулак для сацыяльна абяздоленых і нямоглых. У свій час яго звінавацілі ў тым, што ён арганізаваў дзейнасць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Былі і іншыя перашкоды, і нават крымінальная справа, якая была пачата Шчучынскай раённай міліцыяй супраць верніка-дабрачынца Аляксея Шчадрова. Пазней яна была спынена. Хрысціянскі вернік зараз займаецца дабрачыннай дзейнасцю. З дапамогай розных праваабарончых арганізацый яму ўдалося зарэгістраваць прыватную сацыяльную ўстанову “Павер у сябе”.

06.06.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты