Навіны

ЗША працягнулі санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

Падоўжаны амерыканскія санкцыі супраць прадстаўнікоў улады Беларусі. Меры, прынятыя амерыканскім урадам супраць беларускіх чыноўнікаў, павінны былі дзейнічаць да 16 чэрвеня 2018 года. Новым рашэннем санкцыі працягнулі яшчэ на год – да чэрвеня 2019 года.

„Дзеянні і палітыка пэўных членаў урада Беларусі і іншых асоб працягваюць ствараць неардынарную і выключную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі ЗША”, – гаворыцца ў заяве Белага дома.

Нагадаем, санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу чыноўнікаў і членаў іх сем’яў, былі ўведзеныя 16 чэрвеня 2006 года Джорджам Бушам. Нагодай сталі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія у ЗША і ЕС прызналі недэмакратычнымі.

Зараз у спісе дзесяць чалавек: Аляксандр Лукашэнка, Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Галаванаў, Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка, Сцяпан Сухарэнка, Аляксандр Зімоўскі, Уладзімір Навумаў і Наталля Пяткевіч.

Указам блакуецца ўласнасць і права на ўласнасць у Злучаных Штатах, рахункі і магчымасць фінансавых аперацый. Амерыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена заключаць здзелкі з гэтымі службовымі асобамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/zsha-pratsyagnuli-sanktsyi-suprats-belar/

09.06.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты