Навіны

Пенсійны ўзрост могуць падняць да 65 гадоў для мужчын і жанчын

У Беларусі загучалі меркаванні пра тое, што трэба зраўняць пенсійны ўзрост для мужчын і жанчын. З’явілася прапанова, каб з 2023 года яшчэ раз адсунуць узрост выхаду на пенсію для жанчын, і тады да 2032 года яны будуць выходзіць на пенсію нароўні з мужчынамі ў 63 гады, піша «Народная воля».

Ці апраўданы такі крок? Каментуе акадэмічны дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (ВЕRОС) Кацярына Барнукова:

— На жаль, дэмаграфічная сітуацыя складваецца зараз так, што людзей пенсійнага ўзросту будзе станавіцца ўсё больш, а працаздольнага — усё менш. Для Фонду сацабароны насельніцтва гэта азначае рост дэфіцыту фонду: выплаты растуць, а паступленні, наадварот, падаюць. Паводле нашых разлікаў, для таго, каб дэфіцыт ФСАН не станавіўся занадта высокім, неабходна паступовае (да 2035 года) павелічэнне пенсійнага ўзросту і для жанчын, і для мужчын да 65 гадоў.

Што тычыцца падвышэння пенсійнага ўзросту жанчынам да 63 гадоў, то, на мой погляд, гэта не толькі правільна, але і неабходна. Існуючая пенсійная сістэма з’яўляецца дыскрымінацыйнай для мужчын, асабліва ўлічваючы, што чаканая працягласць жыцця мужчын нашмат меншая. Больш за тое, сёння многія жанчыны ўзросту 45+ дыскрымінуюцца на рынку працы з-за заніжанага пенсійнага ўзросту.

«Народная воля»

Фота tut.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/pensijny-uzrost-moguts-padnyats-da-65-gad/

12.06.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты