Навіны

Сустрэча з Вячаславам Сіўчыкам у Гародні

Адзін з лідараў Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык 14 чэрвеня наведаў Гародню і правёў сустрэчу з дэмакратычным актывам горада над Нёманам. Галоўнай тэмай размовы  стала сітуацыя, якая склалася каля урочышча Курапаты, дзе праходзяць пратэсты супраць рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Поедем Поедим”.

У прыватнасці палітык зазначыў: “Тое, што сёння адбываецца у Курапатах, калі улады дазволілі будаўніцтва рэстарацыі побач з Нацыянальным некропалем, гэта вялікая ганьба, якая кладзецца на усю беларускую нацыю. І мы павінны зрабіць усё магчымае, каб гэтую установу ліквідаваць. Асабліва улічваючы той факт, што 29 чэрвеня да Менску будзе прыцягнутая вельмі вялікая увага ў сувязі з ушанаванням памяці нацысцкіх ахвяраў лагера Трасцянец. Чакаецца прыезд некалькі прэзідэнцкіх дэлегацый з Еўропы. Нельга разрываць ахвяраў таталітарных рэжымаў, тым больш у Трасцянцы НКВД таксама забівала нашых грамадзянаў. Мы хочам нашымі акцыямі пратэсту прыцягнуць да  праблемы Курапатаў міжнародную супольнасць і адпаведна каб гэтыя дэлегацыі наведалі і Курапаты”.

Пад час сустрэчы Вячаслаў Сіўчык выклаў сваё бачанне палітычнай сітуацыі у Беларусі і адказаў на шматлікія пытанні прысутных.

17.06.2018

Відэа

праваабарончыя сайты