Навіны

Івашын: я раскрыў тых, хто пабудаваў «рэстаран на костках»

Журналіст з Гародні Дзяніс Івашын надрукаваў у папяровай версіі і на сайце выдання «Новы Час» артыкул «Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты».

Івашын лічыць гэты артыкул даследваннем, якое паказала новыя імёны людзей, датычных да пабудовы рэстарана “Паедзем-паядзім” ў Курапатах:

— Глыбокае даследаванне на падставе выкарыстання крыніц адкрытага доступу. Перад усім я пачаў даследаваць фірму «БелРэстІнвест», якая менавіта спрычынілася да пабудовы гэтага рэстарану на костках. Я пачаў менавіта з яе і высветліў, што палова належыць яшчэ іншай фірме, высветліў дзе яна месціцца, яе адрас. І такім чынам, па ланцужку выйшаў менавіта на групу кампаній, якая належыць даволі буйному бізнесоўцу: Ізраілевічу Аркадзю Львовічу.

На думку Дзяніса Івашына пабудова рэстарана у ахоўнай зоне Курапатаў зроблена па карупцыйнай схеме.

— Пабудова гэтага рэстарану Бульбаш-Хол, якія потым перайменавалі у «Паедзем Паядзім» цалкам магчыма звязаная з карупцыйным складнікам, бо будаўніцтва пачыналася ў другой палове 2000-х гадоў і менавіта ў ахоўнай зоне вакол Курапатаў. На той момант ахоўная зона была 300 метраў ў радыусе. Закон не мае адваротнай сілы, да таго ж былі пастановы і Генпракуратуры, і Міністэрства культуры спыніць незаконнае будаўніцтва, пакараць усіх вінаватых і гэты будынак знесці.

Артыкул Івашына у папяровай версіі “Новага Часу” жыхары Беларусі змогуць набыць ад сёння ва ўсіх шапіках Белсаюздруку, а таксама прачытаць на сайце выдання.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ivashyn-ya-raskryu-tykh-khto-pabudavau-r/

16.06.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты