Навіны

Гарадзенскі тэлеграф адзначае 175-годдзе

Гарадзенскі тэлеграф адзначае свае 175 гадоў. Ён адзін са старэйшых у Беларусі. На думку гісторыка Тацяны Касатай гэтая дата звязана у першую чаргу з аптычным тэлеграфам, пра які зараз мала вядома ў горадзе:

— Гэты аптычны тэлеграф звязаў такія два гарады як Санкт-Пецярбург і Варшава. Менавіта праз наш горад Гародню праходзіў гэты шлях. Аптычны тэлеграф ўяўляў сабой такі шлях са слупоў, якія будаваліся на адлегласці 8 кіламетраў адзін ад аднаго. Там былі свае механізмы перадачы з дапамогай святла, розныя зашыфраваныя паведамленні. Гэты тэлеграф дзейнічаў у 30-40-я гады XIX стагоддзя.

На думку гарадзенскага краязнаўцы Алеся Госцева менавіта з аптычным тэлеграфам звязаная цікавая і трагічная гісторыя яго дырэктара Платона Зуева:

— У 40-х гадах тут працавала так званая 5-я тэлеграфічная станцыя, якую узначальваў нехта Зуеў. Мы раскручвалі некалі, ужо вельмі даўно, знайшлі за Каложай, перад новым мостам яго надмагільны помнік. Шукалі архіўныя звесткі пра яго і высветлілася, што ён скончыў жыццё самагубствам. Нейкая там страта была, ён не перажыў гэтага, і, каб не сароміць сваёй сям’і, застрэліўся.

Гісторыя гарадзенскага тэлеграфа ў другой палове XIX стагоддзя звязаная з паўстаннем Каліноўскага. У будынку першай паштова-тэлеграфнай канторы па сучаснай вуліцы Ажэшкі быў шпіталь, дзе лячылі паўстанцаў. А ужо ў першым дзесяцігоддзі XX стагоддзя ў будынку сучаснага Паштамту  на вуліцы Карла Маркса  адчынілі музей, дзе можна даведацца пра гісторыю гарадзенскага тэлеграфа.

Надмагільная пліта Зуева

=

Паштова-тэлеграфная кантора па вуліцы Ажэшкі ў Гародні 

Гарадзенскі паштамт 

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garadzenski-telegraf-adznachae-175-goddz/

18.06.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты