Навіны

З 26 чэрвеня ў Гародні - шэраг асветніцкіх праваабарончых мерапрыемстваў

З 26 чэрвеня па 8 ліпеня ў Гародні пройдзе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Усе мерапрыемствы будуць праходзіць у межах выставы пра Правы Чалавека.

Кожны ахвотны будзе мець магчымасць даведацца падрабязней пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ад дзеючых праваабаронцаў, паслухаць лекцыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і задаць пытанні, якія вас цікавяць.

Выстава будзе суправаджацца:
26.06.2018 прэзентацыяй комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. пачатак у 18:00
27.06.2018 праглядам і абмеркаваннем сусьветна вядомага дакумэнтальнага фільма Яна Арцюса-Бэртрана “Human” (арыгінал з субтытрамі на расейскай мове). пачатак у 18:00
28.06.2018 унікальнай экскурсіяй па выставе. пачатак у 18:00

Усе мерыпрыемствы адбудуцца ў Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця, па адрэсе: Гародня, вуліца Савецкая 3 - 5
Удзел ва ўсіх мерыпрыемствах бясплатны.

✌Чакаем усіх ахвочых, неабыякавых і тых, каму проста няма чым заняцца ў гэты час. Да сустрэчы! Па ўсіх пытаннях ці па ўдакладненні вы можаце звяртацца на help@spring96.org.

25.06.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты