Навіны

Спёка і нервы «вапняка»

Чэр­вень­ская жа­ра і спё­ка да­ку­чае ўсім — лю­дзям, жы­вё­ле, ага­род­ні­не, рас­лін­нас­ці. Усе з надзе­яй уг­ля­да­юц­ца ў не­ба ў ча­кан­ні даж­джу. А тыя хмар­кі хо­дзяць і толь­кі хо­дзяць па не­бе і не зап­ла­чуць сва­імі слё­за­мі над па­ку­ту­ю­чы­мі. У лес ужо на­ват страш­на­ва­та за­хо­дзіць. У ім та­кая за­су­ха і спа­пя­ле­лая зям­ля быц­цам по­рах, што прад­вяш­чае не дай Бо­жа ўспыш­ку па­жа­ру ў лю­бую хві­лі­ну. За­тым грыб­ны се­зон ад­тэр­мі­на­ва­ны на не­вя­до­мую бу­ду­чы­ню. Ама­та­ры грыб­ной спра­вы, а за­раз гэ­та час лі­сі­чак, у сва­ёй дэп­рэ­сіў­нас­ці про­сяць пра­ба­чэн­ня ва Усявыш­ня­га, за­но­ся­чы яму свае ма­літ­вы. І толь­кі ўсе не­да­вер­лі­ва кру­цяць га­ло­ва­мі, ка­лі ўглядаюц­ца ў тэ­ле­ві­зар з чар­го­вы­мі праг­но­за­мі над­вор’я, у якіх ні сло­вам ніх­то не за­ік­нец­ца пра апад­кі даж­джу ў блі­жэй­шы час. За­тое ўсе па­ве­дам­лен­ні га­во­раць пра рост тэм­пе­ра­ту­ры і ўсе не­бяс­пе­кі звя­за­ныя з та­кой сі­ту­а­цы­яй. Для па­жы­лых лю­дзей з пад­вы­ша­ным ці­скам гэ­тыя дні — звы­чай­ны каш­мар. На шпі­таль­ныя ад­дзя­лен­ні трап­ляе што­раз больш ас­ла­бе­лых ад со­неч­на­га ўда­ру лю­дзей з сар­дэч­ны­мі праб­ле­ма­мі.

За­су­ха, ужо як сты­хій­нае бед­ства, па­віс­ла над усёй Поль­ш­чай і, зда­ец­ца, кан­ца не ві­даць гэ­та­му няш­час­цю. Без ура­да­вай ін­тэр­вен­цыі на сель­скім рын­ку тут хі­ба не абы­дзец­ца. Ах­вя­ра­мі без­даж­джоўя ста­лі так лю­бі­мыя мною пад­ляш­скія тру­скал­кі, умоў­на зва­ныя ка­ры­цін­скі­мі. Лю­дзі ме­лі толь­кі ад­но збі­ран­не, бо тру­скал­кі про­ста па­за­сы­ха­лі на па­лях. Та­му сла­ву­тае свя­та тру­скал­кі ў Ка­ры­ці­не ў гэ­тым го­дзе зда­ец­ца мо­жа на­ват і не ад­быц­ца про­ста з‑за іх не­да­хо­пу на ту­тэй­шай зям­лі. На рын­ку ў Гай­наў­цы за тру­скал­ка­мі выст­рой­ва­ец­ца та­кая чар­га, якой я даў­но ўжо не ба­чыў. Пры та­кім над­вор’і без сі­стэм­ных тэх­на­ла­гіч­ных раз­вя­зак ара­шэн­ня на­ту­раль­ная пра­дук­цыя ёсць ужо не­маг­чы­мая. Гэ­тае са­мае і кра­нае ўсю ага­род­ні­ну і са­да­ві­ну. Аба­зна­чае гэ­та і яш­чэ ад­но: ца­на на іх на­пэў­на бу­дзе вы­со­кай і не кож­на­му прый­дзец­ца мець аса­ло­ду ад да­роў на­ту­ры.

Бя­да заг­ля­дае пад ся­лян­скія стрэ­хі і ў ін­шых га­лі­нах сель­скай пра­дук­цыі. У мі­ну­лую су­бо­ту па­ехаў я ў род­нае ста­рон­не, ад­нак па­ба­ча­ныя кра­я­ві­ды на­вей­ва­лі сум­ныя рэф­лек­сіі. Вы­га­рэ­лыя лу­гі, на якіх стат­кі ка­роў ма­юць няш­мат кор­му. Ка­лі не прой­дуць ін­тэн­сіў­ныя даж­джы, дру­гі па­кос тра­вы за­ста­нец­ца толь­кі ма­рай. А што гэ­та аба­зна­чае для на­шай, пад­ляш­скай, ма­лоч­най кра­і­ны, ня­цяж­ка зда­га­дац­ца. Боль­шасць гас­па­да­рак уз­буй­ні­ла­ся кош­там вя­лі­кіх крэ­дыт­ных ін­ве­сты­цый, якія трэ­ба сплач­ваць што­ме­сяц. А тут ня­ма ас­ноў­на­га для іх­няй пра­дук­цыі — све­жай тра­вы. Нес­па­кой і страх за­зі­ра­юць у ха­ты жы­вё­ла­во­даў. Па­лі з дру­гой сы­ра­ві­най у гэ­тай спра­ве, зна­чыць ку­ку­ру­зай, так­са­ма па­чы­на­юць моц­на жаў­цець, што не доб­ра пра­ро­чыць для якас­ці і коль­кас­ці плё­ну. Мне, як вя­скоў­цу, сэр­ца і ду­ша раз­ба­ле­лі­ся, ка­лі ўгля­даў­ся на жыт­нё­выя па­лі. Ма­ем па­ло­ву чэр­ве­ня, а жы­та ўжо так спа­ле­нае сон­цам, што вы­гля­дае быц­цам гэ­та па­ло­ва лі­пе­ня і за­раз пач­нец­ца кась­ба. Яс­ным ста­но­віц­ца, што ў та­кім вы­пад­ку зер­не не на­лі­ло­ся, бо про­ста за­сох­ла. Ну і збож­жа вель­мі рэд­кае, так што на­пэў­на ў гэ­тым го­дзе не бу­дзе ўра­джаю. На­ват не­ад’­ем­ныя ў жы­це ва­сіль­кі і ма­кі про­ста знік­лі з сё­лет­ня­га кра­я­ві­ду.

Ка­таст­ра­фіч­на не ха­пае ва­ды. У не­ка­то­рых ка­ло­дзе­жах яна так­са­ма ўжо вы­бра­ла­ся. Тое зда­ры­ла­ся і на ма­ім род­ным па­на­двор­ку. Брат ужо збі­ра­ец­ца ка­паць ка­ло­дзеж глы­бей, каб мець ва­ду на пат­рэ­бы ага­ро­да. За­раз за ва­ду з во­дап­ра­во­да, якой усе па­лі­ва­юць ага­ро­ды, трэ­ба пла­ціць і то зу­сім не ма­ла гро­шай. Ну і ў та­кую спё­ку трэ­ба аба­вяз­ко­ва ўвесь час па­іць жы­вё­лу. Не­ка­то­рыя ся­ля­не па­ча­лі ка­паць глы­бін­ныя ка­ло­дзе­жы, каб мець сваю не­за­леж­ную кры­ні­цу ва­ды. Пры вя­лі­кіх гас­па­дар­ках та­кая ін­ве­сты­цыя хут­ка аку­па­ец­ца. На­шы рэ­кі про­ста вы­сы­ха­юць у ва­чах. Мой зна­ё­мы з‑пад Страб­лі рас­па­вёў, што з зі­мы ў ця­ку­чай там Нар­ве бы­ло тры з па­ло­вай мет­ры ва­ды, а за­раз уся­го трыц­цаць сан­ты­мет­раў. На­ват ня­ма про­ста дзе па­ку­пац­ца. Та­му іду за­раз узяць душ, каб асту­дзіць це­ла і га­ла­ву пе­рад спё­кай і чар­го­вым мат­чам на фут­боль­ным чэм­пі­я­на­це све­ту.

Яў­ген ВА­ПА

22.06.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты