Навіны

У Гародні набіраюць першыя беларускія класы. Пакуль не хапае вучняў

Гарадзенцы маюць магчымасць падаць заявы для сваіх дзяцей, якія ідуць у першы клас, для навучання па-беларуску.

Цяпер колькасць заяваў у першы беларускі клас у СШ №32 – пяць чалавек, а у СШ №34 – адна заява. Таварыства Беларускай мовы заклікае бацькоў праявіць патрыятызм і аддаць сваіх дзетак на беларускае навучанне. Заявы за навучанне па-беларуску бацькі могуць падаваць яшчэ два месяцы.

Кажа намеснік старшыні абласной Рады ТБМ Алесь Крой:

– У нас у горадзе пражывае больш за 350 тысяч жыхароў. 120 тысяч з якіх, падчас апошняга перапісу насельніцтва 2009 года, сказалі, што для іх беларуская мова родная. Таксама 23 тысячы гарадзенцаў, па перапісу 2009 года, размаўляюць у Гародні штодня па-беларуску. Гэта вялікія лічбы. На жаль, лічба, якая паказвае, колькі дзяцей вучыцца ў беларускіх класах, не адпавядае папярэднім лічбам.

Агулам у Гародні цяпер навучаецца па-беларуску ўсяго шэсць дзясяткаў дзяцей. Абласная арганізацыя Таварыства Беларускай мовы  шукае моладзь, якая ўключылася б у працу арганізацыі, бо працы шмат – работнікаў бракуе.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-nabirayuts-pershyya-belaruski/

22.06.2018

Відэа

праваабарончыя сайты