Навіны

Кожны мае права ведаць свае правы (прэзентацыя выставы, фота)

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адкрылася выстава прысвечаная правам чалавека ў Беларусі. Пад час прэзентацыі праваабаронца і пісьменніца Паліна Сцепаненка зрабіла ўнікальны экскурс у гісторыю станаўлення беларускага праваабарончага руху. Сярод шматлікіх праблемных з’яваў нашага жыцця, прадстаўленых на выставе, найбольшую ўвагу прыцягнула тэма смяротнага пакарання. Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” распавёў прысутным, што Беларусь адзіная краіна у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль існуе пакаранне смерцю і як па-дзікунску выглядае гэтая працэдура да і пасля выканання смяротнага прысуду. Пад час дыскусіі правааборонца распавёў якія механізмы  выкарыстоўвае грамадская супольнасць супраць гэтай антыгуманнай з’явы ў жыцці нашага грамадства і прэзентаваў комікс на тэму смяротнага пакарання у Беларусі.

Мерапрыемства было падрыхтавана праваабарончым цэнтрам “Вясна”. 27-28 чэрвеня ў Цэнтры гарадскога жыцця працягнуцца праваабарончыя сустрэчы. Іх пачатак а 18-й гадзіне.

27.06.2018

Відэа

праваабарончыя сайты