Навіны

Абаронцу Курапатаў Леаніда Кулакова ізноў збіў аўтамабіль – на гэты раз з пераломам рукі

Леанід Кулакоў з абаронцамі Курапат пасля інцыдэнту. Фота: Валер Валажонак.

Леанід Кулакоў з абаронцамі Курапат пасля інцыдэнту. Фота: Валер Валажонак.

Пад час пікетавання рэстарана “Поедем поедим”, які адчыніўся ва ўрочышчы Курапаты ў зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій, 27 чэрвеня адбыўся інцыдэнт.  Каля  17 гадзіны, як піша Радыё Свабода, аўтамабіль „Таёта“, у якім знаходзіліся 2 жанчыны, не зніжаючы хуткасці, паспрабаваў праехаць на тэрыторыю рэстарана. Аўтамабіль літаральна ўехаў у пікет і збіў актывіста Леаніда Кулакова з ног. Пікетоўцы выклікалі хуткую дапамогу і ДАІ. Алесь Туровіч пазней паведаміў, што ў шпіталі, куды яго адвезла хуткая, у яго дыягнаставалі пералом левай рукі. Яму наклалі гіпс, але пазней, пасля лякарні, Кулакоў ізноў далучыўся да пратэстоўцаў.

Месца пералому рукі ў Кулакова пасля наезду аўтамабіля. Фота: Ганна Шапуцька.
Месца пералому рукі ў Леаніда Кулакова пасля наезду аўтамабіля. Фота: Ганна Шапуцька.

 

Гэта не першы выпадак наезду аўтамабіля на Кулакова. Каля 2 тыдняў таму адін з наведнікаў аўтамабіля наўмысна не спыніўся і ўдарыў актывіста капотам свайго аўтамабіля. За гэта на кіроўцу склалі адмінстрацыйны пратакол і пакаралі сімвалічным штрафам. Адзначаліся спробы наезду і іна іншых пікетоўшчыкаў.

Усе гэтыя дзеянні фіксуюць супрацоўнікі міліцыі ў цывільнай вопратцы, аднак іх дзеянні пасіўныя, яны зусім не спрыяюць ахове грамадскага парадку, а таму пагроза новых інцыдэнтаў і канфліктаў застаецца даволі высокай.

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў цягам чэрвеня рэгулярна бярэ ўдзел у пікетах каля рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Поедем поедим”, закрыцця якога ужо месяц дамагаюцца актывісты розных партый і грамадзкіх арганізацый дэмакратычнага кірунку. Ад пачатку пратэстных акцый на актывіста было складзена 12 пратаколаў адміністрацыйных правапарушэнняў, большасць з іх – па артыкуле 18.23 КаАП (парушэнне Правілаў дарожнага руху).

Пастанова ДАІ аб прыцягненні Леаніда Кулакова да адказнасці за перашкоды дарожнаму руху.
Пастанова УДАІ па МІнскай вобласці аб прыцягненні Леаніда Кулакова да адказнасці за перашкоды дарожнаму руху.

 

25 чэрвеня Упраўленне ДАІ па Мінскай вобласці вынесла першую адмінстрацыйную пастанову: за 2 парушэнні ПДР, якія мелі месца 19 чэрвеня, прыцягнуць Кулакова да адказнасці і пакараць штрафам у памеры 2 базавыя велічыні.

Ад пачатку пікетавання рэстараннага комплексу "Поедем поедим", па падліках праваабаронцаў "Вясны", на актывістаў было складзена каля 110-ці пратаколаўадмінстрацыйных правапарушэнняў на 34-х ўдзельнікаў акцый пратэсту.

http://spring96.org/be/news/90191

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты