Навіны

Наколькі незалежныя адвакаты ў Беларусі? Запрашаем на прэзентацыю!

З удзелам прадстаўнікоў Парыжскай і Нью-Йоркскай калегіі адвакатаў, Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў (Жэнева-Парыж), а таксама прадстаўнікоў беларускіх праваабаронцаў і былых адвакатаў

Калі: Пятніца, 29 чэрвеня 2018 года. У 10 гадзін

Дзе: гасцініца "Гарні", вул. Інтэрнацыянальная, 11 г. Мінск

Пытанне незалежнасці адвакатаў часта (і несправядліва) адносіцца да вузкіх юрыдычных тэм, якія не выклікаюць вялікай цікавасці для шырокага грамадства. Тым не менш, здольнасць адваката забяспечыць захаванне правоў абвінавачаных з'яўляецца лепшай абаронай ад катаванняў, самавольства, неправамернага следства або несправядлівага судовага разбіральніцтва.
Але, наколькі незалежныя ў Беларусі адвакаты? Наколькі вольныя ў ажыццяўленні сваёй прафесійнай дзейнасці, г.зн. абароны любога грамадзяніна Беларусі ад несправядлівасці?
На аснове новага сумеснага дакладу Парыжскай калегіі адвакатаў, Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека FIDH), і Праваабарончага цэнтра "Вясна", арганізатары прадставяць аналіз сітуацыі адвакатаў у Беларусі з пункту гледжання захавання дзяржавай асноўных прынцыпаў незалежнасці адвакацкай прафесіі.
Даклад падрыхтаваны па выніках місіі, праведзенай у студзені 2018 г. i ўтрымлівае рэкамендацыі ўладам Беларусі з мэтай забеспячэння гарантыі аўтаноміі ўнутранага самакіравання адвакацкіх калегій, права на свабоду выказвання і аб'яднання, а таксама права на эфектыўны сродак прававой абароны ў дысцыплінарных разглядах супраць адвакатаў.
Адвакаты пры Парыжскай і Нью-Йоркскай калегій параўнаюць беларускае заканадаўства і правапрымяняльную практыку з сітуацыяй у ЗША і Францыі і абмяркуюць, якія наступствы для грамадства нясе кантроль дзяржавы над адвакатамі.

http://spring96.org/be/news/90169

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты