Навіны

Чэрвеньскі нумар “Слонімскага краю”

Выйшаў з друку чэрвеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выданне “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Нумар адкрываецца артыкулам, прысвечаным Слоніму 60-гадовай даўніны. Газета публікуе фотаздымкі Слоніма з прыватнага архіва былога настаўніка Уладзіміра Шундрыка.

“Слонімскі край” працягвае друкаваць нарыс, прысвечаны слонімскаму футболу ў міжваенны час (1920-я-1930-я гады). Зацікавяць чытачоў матэрыялы пра “Слонімскі тыднёвік”, які выдаваўся ў Слоніме ў 1930-х гадах, пра рэдкія фотаздымкі знаходжання немцаў у Слоніме ў 1915- 1916 гадах, пра лёс сям’і Браўнаў са Слоніма, якія ў 1940-м годзе ўцякалі за межы Беларусі, пра “таямнічы аб’ект” над касцёлам Святога Андрэя ў Слоніме, пра суд за гарадскі лес напачатку ХХ стагоддзя і многія іншыя.

Змяшчае “Слонімскі край” на сваіх старонках і артыкулы пра лёсы людзей, звязаных са Слонімам. А гэта аповеды пра музыканта аркестра Міхала Казіміра Агінскага Антоні Густава Леапольда, пра калекцыянера Міхаіла Рылко, пра паэта Анатоля Іверса і пра польскага палітыка Канстанціна Рдултоўскага.

Свежы нумар “Слонімскага краю” і ранейшыя нумары чытайце тут: http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=48019

 Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/chervenski-numar-slonimskaga-krayu/

30.06.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты