Навіны

Зачыстка перад 3 ліпеня: Севярынца і Мікалайчык асудзілі на 10 сутак

Павел Севярынец у судзе

Павел Севярынец у судзе

Праваабаронцам стала вядома, што ў суботу, 30 чэрвеня, пачалі масава затрымліваць абаронцаў Курапат.

30 чэрвеня суд Фрунзенскага раёна асудзіў Паўла Севярынца на 10 сутак па 4 артыкулам КаАП Рэспублікі Беларусь:

17.1 КаАП - дробнае хуліганства;

23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў;

23.4 КаАП - непадпарадкаванне службовай асобе;

18.23 КаАП - парушэнне правілаў дарожнага руху.

АМАП затрымаў Паўла на выхадзе з крамы.

Таксама стала вядома, што Вользе Мікалайчык у суботу, 30 чэрвеня, таксама далі 10 сутак.

Ёсць інфармацыя, што затрыманы Анікееў і Леанід Кулакоў, - яны не выходзяць на сувязь. Месцазнаходжанне іх пакуль невядома.

http://spring96.org/be/news/90210

Відэа

праваабарончыя сайты