Навіны

Назіральнікаў #ContralBY затрымалі людзі ў цывільным

Пяцёра назіральнікаў ад ПЦ "Вясна" і БХК было затрымана 3 ліпеня каля 13 гадзін у скверы па вуліцы Талбухіна ў Мінску.

Фота Ірыны Арахоўскай
Фота Ірыны Арахоўскай, Белсат

 

Ганна Саханкова, Андрусь Крэчка, Таццяна Мастыкіна, Юрый Мяцельскі і Алена Богданзбіраліся ажыццявіць маніторынг мірнага схода, правядзенне якога запланаваў Мікалай Статкевіч ад Беларускага народнага кангрэсу. Назіральнікаў пасадзілі ў мікрааўтобус і даставілі ў Першамайскі РУУС.

Фота Ірыны Арахоўскай
Фота Ірыны Арахоўскай, Белсат

 

Таксама паведамляецца пра затрыманне яшчэ адной назіральніцы - Анісіі Казлюк, якая падыходзіла пад Першамайскі РУУС, каб даведацца пра лёс калегаў.

Усіх затрыманых адвялі ў памяшканне, дзе разам з назіральнікамі знаходзіцца 27 чалавек.

Сярод іх Ніна Багінская, Максім Вінярскі, Алена Талстая, Аляксей Мялент'еў, Аляксандр Абрамовіч, Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш, Тамара Зайцава, Уладзімір Невмяржыцкі, Андрэй Ляўковіч, Аляксандр Кавалеўскі, айцец Вікенцій, Андрэй Хрэнкоў ды інш.

Затрыманых па чарзе выводзяць на апытанне. 

http://spring96.org/be/news/90216

Відэа

праваабарончыя сайты